• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Філасофскі жывапіс Яфіма Мінявіцкага прадставяць на выставе ў Гомелі

11.07.2019

Персанальная выстава мастака Яфіма Мінявіцкага "Шлях да розуму. Мая барацьба і мая творчасць" адкрыецца 19 ліпеня ў Гомелі ў выставачнай зале карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

Экспазіцыя аб'яднае больш за тры дзясяткі твораў майстра. Жанравы спектр работ мастака даволі шырокі: партрэт, пейзаж, фігуратыўная і сімволіка-алегарычная кампазіцыя. Аднак для ўсіх іх характэрна аўтарская манера выканання з гранёнай мазаічнай формай і яркасцю колеравага рашэння.

"Мастак актыўна цікавіцца пытаннямі паходжання хрысціянства, і гэта цікавасць знаходзіць адлюстраванне ў многіх яго палотнах. Кожная работа мае сваё аўтарскае філасофскае абгрунтаванне", - адзначылі ў галерэі.

Яфім Мінявіцкі нарадзіўся ў 1937 годзе ў Гомелі. У 1957-м скончыў мастацкае вучылішча імя П.П.Бянькова ў Ташкенце. З 2017-га - член Беларускага саюза мастакоў. Важным этапам у творчасці майстра лічыцца напісанне ў 1970 годзе карціны "Гэтага не павінна быць". З таго часу аўтар знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых сродкаў самавыяўлення.

Арганізуюць выставу карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі і Гомельская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў".

Азнаёміцца з філасофскім жывапісам Яфіма Мінявіцкага ў галерэі Г.Х.Вашчанкі можна будзе да канца жніўня.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)