• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Лукашэнка: 2023 год будзе лакмусавай паперкай для Гомельскай вобласці

28.11.2022

25 лістапада, Гомель /Кар. БЕЛТА/. 2023 год будзе лакмусавай паперкай для Гомельскай вобласці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе па развіцці аграпрамысловага комплексу Гомельскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу проста вас усіх папярэдзіць: надыходзячы 2023 год - гэта для вас лакмусавая паперка. Або вы зможаце нешта зрабіць, або мне давядзецца думаць, што рабіць з Гомельскай вобласцю. Далей жыць так нельга, і мы не будзем так жыць. Гэта дакладна", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

"У мяне ёсць, вядома, варыянты: што зарабілі, тое і атрымаеце. І мы да гэтага будзем вас падводзіць. Я не магу браць з іншых галін грашовыя рэсурсы і перакідваць у Гомельскую вобласць. Таму думайце, як вы будзеце жыць, зарабляць для таго, каб дастойна выглядаць", - запатрабаваў Прэзідэнт.