• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэгіёну

Мінінфарм аб'явіў конкурс на лепшае асвятленне Года народнага адзінства

04.05.2021

Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства інфармацыі аб'яўляе конкурс на лепшае асвятленне Года народнага адзінства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ведамстве.

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца сродкі масавай інфармацыі, зарэгістраваныя ў Беларусі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, а таксама асобныя журналісты і творчыя работнікі СМІ па прадстаўленні юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі тэлевізійнага, радыёвяшчальнага, друкаванага сродку масавай інфармацыі, сеткавага выдання, інфармацыйнага агенцтва, у адпаведнасці з намінацыямі конкурсу.

Матэрыялы, прадугледжаныя інструкцыяй аб парадку правядзення ў 2021 годзе рэспубліканскага творчага конкурсу "Год народнага адзінства", з 1 па 12 снежня 2021 года прадстаўляюцца ў Міністэрства інфармацыі з паметкай "На конкурс "Год народнага адзінства" па адрасе: 220004, г.Мінск, пр.Пераможцаў, 11, каб.425.

Асноўныя мэты творчага конкурсу "Год народнага адзінства" - правядзенне дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, накіраванай на забеспячэнне дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, фарміраванне і ўмацаванне ў насельніцтва грамадзянска-патрыятычных, духоўна-маральных якасцей, беларускай ідэнтычнасці, пачуцця адзінства ў прымнажэнні гістарычнай і духоўнай спадчыны, што праявілася ў подзвігах і дасягненнях беларускага народа, далучэнне маладога пакалення да гісторыка-культурных каштоўнасцей, набытых сумеснымі намаганнямі беларускага народа за гады незалежнасці краіны, з'яднанне беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны.

З усімі падрабязнасцямі можна азнаёміцца на сайце ведамства.