• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Конкурс інвестпраектаў малога бізнесу аб'яўлены ў Беларусі

01.11.2019

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў з 1 па 15 лістапада прымае заяўкі ад суб'ектаў малога прадпрымальніцтва на ўдзел у конкурсе інвестыцыйных праектаў для атрымання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства эканомікі, паведамляе БЕЛТА.

У конкурсе могуць прыняць удзел суб'екты малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі, а таксама маюць права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з указам нумар 255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва".

Размова ідзе аб інвестпраектах па наступных напрамках: стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг); арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартна арыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій.

Дзяржпадтрымка аказваецца ў форме прадастаўлення грошай на ўмовах пазыкі ў памеры да Br204 тыс. і маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) таксама да Br204 тыс. Пры гэтым агульная сума фінансавай падтрымкі аднаго суб'екта не можа перавышаць Br255 тыс.

Суб'екты малога прадпрымальніцтва, якія перамаглі ў конкурсе, атрымліваюць падтрымку на ўмовах тэрміновасці і вяртальнасці да пяці гадоў.

Агульная сума грашовых сродкаў, якая накіроўваецца Беларускім фондам фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў на аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі па выніках гэтага конкурсу, - больш за Br1 млн 414,9 тыс.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)