• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Лукашэнка: Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм

23.04.2021

Беларусь і Расія сур'ёзна рушылі наперад у пытанні ўзгаднення саюзных праграм. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы ў Крамлі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

"Мы рухаемся сур'ёзна па саюзных праграмах. Памятаеце, з карт пачыналі (дарожных карт. - Заўвага БЕЛТА). Вельмі сур'ёзныя праграмы. Напэўна, 26 або 27 праграм мы ўжо ўзгаднілі на ўзроўні ўрада. Няшмат засталося, 2-3 вельмі сур'ёзныя праграмы эканамічнага характару, у тым ліку і падаткаабкладанне - вядомая праграма, па якой мы ўвогуле ў Мінску прынялі рашэнне, - заявіў Прэзідэнт. - Таму я з вамі згодны. Мы пакрыху рухаемся. Але ёсць на злобу дня пытанні, якія трэба ўзмацняць проста, у тым ліку і бяспеку, абарона нашай Саюзнай дзяржавы. Хоць увогуле, напэўна, пакуль спраўляемся і справімся. І лініі нарысуем, за якія ніхто не павінен перайсці, і дастойна адкажам тым, хто не разумее, што ў гэтым шалёным свеце трэба быць больш спакойнымі і жыць дружна". 

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў канцы мінулага года кіраўнікі дзяржаў склалі праграму сваіх дзеянняў. Прэзідэнты Беларусі і Расіі за апошні час двойчы сустракаліся ў Сочы, абмяркоўваючы розныя пытанні не толькі бягучага характару, але і стратэгічнага плана. 

"Апошні раз мы дамовіліся, што сур'ёзна ў Мінску папрацуюць нашы ўрады. Дзякую вам, Міхаіл Уладзіміравіч (прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін, які нядаўна наведваў Беларусь на чале расійскай дэлегацыі. - Заўвага БЕЛТА) прыехаў, выступіў, як акадэмік. Маладзец, атрымалася ў яго вельмі моцна. Расказаў аб эканоміцы, фінансах, падаткаабкладанні, падатковым адміністраванні, аб эфектыўнасці сістэмы падаткаабкладання. Я потым скажу, мы прыйшлі да пэўнай сумеснай высновы", - расказаў Аляксандр Лукашэнка. 

"Мы з вамі дамаўляліся, што пасля прапрацоўкі гэтых пытанняў мы сёння з вамі сустрэнемся і абмяркуем яшчэ раз гэтыя пытанні", - дадаў Прэзідэнт Беларусі. 

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што летам трэба правесці Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які ў гэтым годзе будзе прымаць Маскоўская вобласць. "А затым мы прымем рашэнне аб пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета восенню, на якім мы ўжо зможам фармалізаваць усе нашы дамоўленасці, падпісаўшы пэўныя дакументы", - заявіў беларускі лідар.