• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Лукашэнка: Дзень абаронцаў Айчыны - свята кожнага, хто гатовы стаць на абарону суверэнітэту краіны

23.02.2022

Дзень абаронцаў Айчыны - свята мужнасці і патрыятызму, якое аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Дзень абаронцаў Айчыны - свята мужнасці і патрыятызму, якое аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў: прафесійных ваенных і ўсіх, хто разумее каштоўнасць міру. "Гэта свята кожнага, хто гатовы ў любы момант стаць на абарону дзяржаўнага суверэнітэту і незалежнасці. Так, як завяшчала нам гераічнае пакаленне пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт нагадаў, што традыцыі воінскага абавязку і адданага служэння сваёй краіне былі закладзены ў цяжкі для маладой савецкай дзяржавы час - час Грамадзянскай вайны і процідзеяння замежнай інтэрвенцыі. Першыя перамогі загартавалі характар байцоў Чырвонай Арміі, сталі гістарычным пунктам адліку гераічнай гісторыі беларускіх Узброеных Сіл, заявіў кіраўнік дзяржавы. 

"Слаўнай старонкай гэтай гісторыі стаў вызваленчы паход Чырвонай Арміі, які ўз'яднаў Беларусь у яе этнічных межах. А ўжо ў 41-м афіцэрам і салдатам Беларускай ваеннай акругі трэба было даць адпор неймавернай па сваёй жорсткасці і бесчалавечнасці фашысцкай агрэсіі", - сказаў беларускі лідар. 

У час урачыстага сходу ў Палацы Рэспублікі Аляксандр Лукашэнка таксама ўручыў ваеннаслужачым дзяржаўныя ўзнагароды. За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, асабістую мужнасць, адвагу і самаадданасць, праяўленыя пры выкананні спецыяльных задач у Казахстане ў складзе Калектыўных міратворчых сіл АДКБ, ордэнам "За воінскую доблесць" узнагароджаны Дзмітрый Бяляўскі. Заслугі Сяргея Андрэева, Ігара Гіля, Сяргея Красоўскага адзначаны ордэнам "За службу Радзіме". 

"Расстаючыся сёння з вамі, хачу яшчэ раз нагадаць і папрасіць вас: жывіце тым жыццём, якім жылі да сённяшняга дня. Работа, адпачынак, вяселлі, дзеці, вучоба - усё гэта прадаўжаецца. І каб так заўсёды было і прадаўжалася, мы, мужыкі, на тое і існуем. Шчасця вам!" - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.