• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

У Беларусі ўдасканальваецца заканадаўства ў мікрафінансавай дзейнасці

24.10.2019

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 кастрычніка падпісаў указ нумар 394 "Аб прадастаўленні і прыцягненні пазык". Дакумент накіраваны на ўдасканаленне заканадаўства ў сферы ажыццяўлення мікрафінансавай дзейнасці. Гэта дасць магчымасць пашырыць інструменты мікрафінансавання для развіцця прадпрымальніцтва і павысіць узровень абароненасці спажыўцоў такіх паслуг, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Указам зацверджаны парадак стварэння некамерцыйных мікрафінансавых арганізацый у форме спажывецкага кааператыва і іх функцыянавання. Для павышэння даступнасці мікрафінансавання пашыраны пералік асоб, якія могуць быць членамі спажывецкіх кааператываў фінансавай узаемадапамогі. Імі змогуць стаць фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць вытворчасць сельгаспрадукцыі, віды дзейнасці, пры якіх выплачваецца адзіны падатак, а таксама суб'екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Таксама пашыраецца пералік дазволеных для ламбардаў відаў дзейнасці. Яны атрымаюць права прадастаўляць мікрапазыкі грамадзянам пад залог транспартных сродкаў без абавязку перадачы прадмета залогу ламбарду, ажыццяўляць камісійны гандаль, захоўваць рэчы і набываць іх для далейшай рэалізацыі.

Указам прадастаўлена магчымасць выдачы мікрапазык пад залог рухомай маёмасці юрыдычным асобам, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае 50 працэнтаў і больш, што аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву і зарэгістраваны ў сельскай мясцовасці. Такую магчымасць атрымаюць таксама юрыдычныя асобы, якiя ажыццяўляюць скупку каштоўных металаў і камянёў для папаўнення Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў і каштоўных камянёў.

Адначасова ў мэтах прадухілення нядобрасумленнай практыкі прадастаўлення мікрапазык і абароны правоў спажыўцоў гэтых паслуг анулявана права выдачы такіх пазык некамерцыйнымі арганізацыямі, створанымі ў форме фондаў. Бо часта такія арганізацыі прадастаўлялі ультракароткія пазыкі без залогу па стаўцы, што перасягала 530 працэнтаў гадавых.

Абмежаваны памеры належных мікрафінансавай арганізацыі працэнтаў (не больш за двухкратную суму мікрапазыкі, прадастаўленай пазычальніку), няўстойкі, штрафаў і пеняў (не больш за палавіну памеру мікрапазыкі).

Акрамя таго, замацаваны правы спажыўцоў паслуг, у тым ліку ў частцы атрымання поўнай і дакладнай інфармацыі аб умовах дагавора мікрапазыкі, правільнага разліку працэнтаў. Зафіксаваны паўнамоцтвы Нацыянальнага банка па накіраванні прадпісанняў (патрабаванняў) мікрафінансавым арганізацыям у выпадках парушэння імі заканадаўства. Устаноўлены патрабаванні да рэкламы дзейнасці па прадастаўленні пазык, а таксама інфармацыі, што размяшчаецца на сайтах мікрафінансавых арганізацый.

У адпаведнасці з указам, статутны фонд мікрафінансавых арганізацый будзе фарміравацца выключна шляхам унясення грашовых сродкаў. Мінімальны памер такога фонду будзе ўстанаўліваць Нацыянальны банк.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)