Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
3 верасня 2019

Літаграфіі Пікаса прадставяць на выставе ў Гомелі

Вялікая выстава графікі "Пабла Пікаса. "Параграфы" адкрыецца ў Гомелі ў карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі 5 верасня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

У праект увайшла 61 літаграфія з прыватных калекцый Германіі, Бельгіі і Францыі. Экспазіцыя ўключае работы асноўных этапаў творчасці майстра: ранняга перыяду, блакітнага перыяду, аналітычнага і сінтэтычнага кубізму, эскізы да знакамітага твора "Герніка", серыі позняй творчасці "Торас і тарэрас", "Вайна і мір".

Літаграфіі прадстаўлены пад спецыяльным музейным шклом, якое дае магчымасць добра разгледзець нават самыя малыя дэталі выявы. Экспанаты дапоўнены інфармацыйнымі стэндамі пра гісторыю стварэння, падрабязнасці жыцця і творчага шляху Пабла Пікаса.

Ранні перыяд творчасці майстра адлюструе серыя работ "Блакітны колер Барселоны". У той час Пікаса фактычна жыў на два гарады: у Барселоне і Парыжы. Яго работы прасякнуты рознакаляровасцю жыцця французскай сталіцы, а любімымі матывамі становяцца выявы закаханых, сцэн у кафэ і кабарэ. У гэту ж серыю ўваходзяць работы блакітнага перыяду, у якой шматкаляровасць змяняецца пераходам у шэра-блакітны і цёмна-сіні тоны - адценні смутку, адзіноты, тугі.

Грані аналітычнага і сінтэтычнага кубізму раскрываюцца ў серыі "Пап'е-Кале". "Невыпадкова многія даследчыкі прыпісваюць Пікаса вынаходства калажу. Гэта тэхніка давала магчымасць разбіваць выяву на плоскасці, прэпараваць аб'екты, выяўляючы нябачную рацыянальную сутнасць рэчаў", - растлумачылі ў галерэі.

У красавіку 1937 года фашысцкая авіяцыя разбурыла невялікі гарадок баскаў Герніку. Пікаса, уражаны гэтай падзеяй, стварае велізарнае палатно з аднайменнай назвай. На выставе прадстаўлены ўвесь шлях стварэння гэтай вострай сацыяльна-палітычнай карціны ў 37 эскізах.

Акрамя таго, можна ўбачыць серыю жаночых партрэтаў: ад прыгожых лікаў з захаваннем класіцыстычных прапорцый да сюррэалістычных, якія літаральна разломліваюцца на часткі.

Яшчэ адзін блок прысвечаны позняй пасляваеннай творчасці майстра - у прыватнасці, яго захапленню карыдай і адлюстраваннем забою быкоў у серыі "Торас і тарэрас". І тут Пікаса хвалююць самыя вострыя моманты: знаходжанне чалавека на мяжы жыцця і смерці. Завяршаюць выставу работы з серыі "Вайна і мір".

Разгледзець літаграфіі Пабла Пікаса гамяльчан і гасцей горада запрашаюць па 27 кастрычніка.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)