Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
1 кастрычніка 2021

Праблемы пачуты – рашэнне прыйдзе

Прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Петрыкаўскім райвыканкаме на гэтым тыдні правёў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гомельскай вобласці Мікалай Рагашчук.
У час прыёму да Мікалая Міхайлавіча звярнуліся чацвёра грамадзян вобласці. Сярод узнятых пытанняў – незаконны знос дома, звальненне, газіфікацыя, а таксама выдзяленне дадатковага зямельнага ўчастка. Як бачым, пытанні ўсе з разраду жыццёвых і надзённых.
 
На прыём да Мікалая Міхайлавіча запісаўся жыхар раёна. Мужчына не першы раз узнімае пытанне незаконнага звальнення. Рашэнні следчых і судовых інстанцый раённага і абласнога ўзроўняў засведчылі законнасць раней прынятых, аднак заяўнік не згодны з вердыктам. Па даручэнні памочніка Прэзідэнта, абласная пракуратура яшчэ раз да пытання звернецца.
 
Праблемы пачуты – рашэнне прыйдзеЗа садзеяннем у выдзяленні дадатковага зямельнага ўчастка і адмене рашэння выканкама па зносе пабудоў, звярнуўся жыхар Жлобіна. Пазнаёміўшыся з праблемай, памочнік Прэзідэнта зазначыў, што сітуацыя мужчыны даволі тыповая і рашэнне ёй ёсць: варта падаць неабходны пакет дакументаў на імя губернатара, які ў сваю чаргу падрыхтуе пісьмо Прэзідэнту.
Петрыкаўчаніна Юрыя Міхайлавіча прывяло на прыём пытанне газіфікацыі шматкватэрнага дома. Восем уласнікаў прыватызаваных кватэр згодныя за ўласныя сродкі правесці газіфікацыю кватэр, аднак знешняя лінія ім не па сродках.
Вызначыліся наступным чынам: па агучаным пытанні будзе грунтоўна вывучана прававая база і адпаведна заканадаўству заяўніку будзе прапанаваны варыянт рашэння праблемы.
 
Праблемы пачуты – рашэнне прыйдзеУ час прыёму памочнік Прэзідэнта зазначыў, што выразы накшталт “зразумейце мяне” – гэта не закон. Усе агучаныя сітуацыі падлягаюць пад заканадаўчыя акты – імі і будзем кіравацца.
 
Галіна КАЗАК.
Фота аўтара
«Петрыкаўскія навіны»