Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
19 мая 2021

Рэзідэнты СЭЗ "Гомель-Ратон" амаль на трэць павялічылі вытворчасць прампрадукцыі ў І квартале

19 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны "Гомель-Ратон" у першым квартале гэтага года амаль на трэць нарасцілі аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў параўнанні з такім жа мінулагоднім перыядам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў адміністрацыі СЭЗ.

"Дзейнасць прадпрыемстваў-рэзідэнтаў у першым квартале ў цэлым характарызуецца ростам аб'ёму вытворчасці прамысловай прадукцыі на 29,3 працэнта да паказчыка аналагічнага перыяду 2020-га. Прадукцыя, што рэалізуецца рэзідэнтамі СЭЗ, з'яўляецца экспартна арыентаванай. Доля паставак за межы Беларусі склала 70 працэнтаў у агульным аб'ёме выручкі ад рэалізацыі", - расказалі ва ўстанове.

Тавары рэзідэнтаў СЭЗ пастаўляюцца на рынкі 64 краін свету. Найбольшую ўдзельную вагу ў экспарце займаюць Расія, Украіна, Польшча, Кітай, Літва. У адміністрацыі адзначылі, што знешнегандлёвы абарот тавараў за студзень - сакавік вырас на 19 працэнтных пунктаў да трох месяцаў мінулага года.

Сальда ЗГА ў цэлым па СЭЗ склалася дадатнае.

У рэалізацыю інвестыцыйных праектаў у першым квартале ўкладзена Br159,4 млн. Гэта ў 2,5 раза больш, чым у студзені - сакавіку 2020 года. "У тым ліку інвестыцыі ў асноўны капітал склалі Br98,8 млн. Тэмп росту ў супастаўных цэнах - 170,9 працэнта", - дадалі ў дзяржустанове.

Цяпер у СЭЗ "Гомель-Ратон" працуюць 69 рэзідэнтаў. З іх 30 кампаній з удзелам замежнага капіталу з 16 краін свету.

Сярэдняспісачная колькасць работнікаў на прадпрыемствах-рэзідэнтах - 30 044 чалавекі. На дадаткова ўведзеныя рабочыя месцы ў першым квартале гэтага года прыняты 305 чалавек. Сярэднямесячная заработная плата за студзень - сакавік 2021 года дасягнула Br1289 (120,7 працэнта да аналагічнага перыяду 2020-га).