Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
21 лістапада 2019

Стратэгію развіцця вытворча-гаспадарчых сістэм абмяркуюць эканамісты з шасці краін у Гомелі

ХI Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Стратэгія і тактыка развіцця вытворча-гаспадарчых сістэм" пройдзе ў Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П.В.Сухога 21-22 лістапада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў ВНУ.

Форум аб'яднае прадстаўнікоў больш як 25 ВНУ Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Туркменістана і Лівіі. Таксама запланаваны ўдзел зацікаўленых з бізнес-сектара Беларусі і Польшчы, кіраўнікоў і спецыялістаў органаў дзяржаўнага кіравання і навукова-даследчых лабараторый. Сярод удзельнікаў канферэнцыі 11 дактароў навук і 38 кандыдатаў навук.

Адкрые сустрэчу пленарнае пасяджэнне. Далей у тэматычных секцыях вучоныя і спецыялісты прадставяць свае даклады, абмяняюцца вопытам навукова-практычнай дзейнасці па актуальных напрамках. У прыватнасці, будуць закрануты аспекты развіцця гаспадарчых сістэм з абазначэннем тэндэнцый, прыярытэтаў, фактараў і інструментаў структурных рэформ. У ліку заяўленых тэм і рэфармаванне вытворчых сістэм, стратэгія і тактыка развіцця галін эканомікі, праблематыка маркетынгавых даследаванняў і лагістыкі ў кіраванні прадпрыемствамі. Заяўлена 70 дакладаў, 32 з якіх прадставяць замежныя госці.

На заканчэнне канферэнцыі ГДТУ імя П.В.Сухога і гандлёва-прамысловая палата Польшчы плануюць заключыць дамоўленасць аб прадаўжэнні супрацоўніцтва. Дакументам прадугледжана вытворчая практыка студэнтаў гомельскай ВНУ на польскіх прадпрыемствах.

Сярод мэт форуму - пошук і абмеркаванне напрамкаў і інструментаў правядзення структурных рэформ рэгіянальных эканомік Беларусі, Расіі, Польшчы, Украіны, Туркменістана з улікам глабальных і рэгіянальных аспектаў, прыярытэтаў, тэндэнцый і фактараў іх развіцця, а таксама павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння навукі, дзяржаўнага кіравання і рэальнага сектара эканомікі.

Арганізуюць канферэнцыю Міністэрства адукацыі, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога і абласная арганізацыя таварыства "Веды".-0-