Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт
10 ліпеня 2019

Выдача сертыфікатаў ЦТ пачынаецца ў Беларусі

Выдача сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання 2019 года пачынаецца сёння ў Беларусі. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, паведамляе БЕЛТА.

Атрымаць сертыфікаты абітурыенты могуць там жа, дзе праходзілі тэсціраванне. "Пры сабе неабходна мець дакумент, што засведчвае асобу, а таксама пропуск па навучальным прадмеце, у якім пазначана "Тэсціраванне прайшоў", - паведамілі ў РІКВ.

Калі ў абітурыента не атрымліваецца самому забраць сертыфікат па ўважлівых прычынах (з-за хваробы, удзелу ў міжнародных конкурсах і спаборніцтвах, службовай камандзіроўкі або іншых незалежных ад яго абставiн, пацверджаных дакументальна), то за непаўналетняга гэта могуць зрабіць яго законныя прадстаўнікі. Для атрымання рэзультатаў ім трэба мець на руках дакумент, што засведчвае асобу і пацвярджае іх статус законнага прадстаўніка, а таксама натарыяльна завераную копію пашпарта абітурыента. Яна спатрэбіцца і тым, хто забірае сертыфікат па даверанасці.

Тыя, хто праходзіў тэсціраванне ў рэзервовыя дні (10 ліпеня гэты этап абітурыенцкай кампаніі завяршаецца), змогуць забраць свае сертыфікаты з 13 ліпеня ў БДУ.

Усяго на ЦТ у асноўныя дні зарэгістравалася 76 тыс. 888 чалавек. Яны планавалі здаваць 258,3 тыс. тэстаў па навучальных прадметах. На цэнтралізаванае тэсціраванне ў рэзервовыя дні зарэгістравалася больш за тысячу абітурыентаў.

Прымаць дакументы ВНУ будуць з 12 па 17 ліпеня. З 15 лістапада па 5 снежня - на завочную форму ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Прыём дакументаў ад грамадзян, якія вырашылі паступаць на платнае і не будуць здаваць уступныя іспыты непасрэдна ў саміх ВНУ, будзе весціся з 12 ліпеня па 4 жніўня. З 12 па 14 ліпеня могуць падаваць дакументы выпускнікі профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія паступаюць на педспецыяльнасці.

Унутраныя ўступныя іспыты ў ВНУ Беларусі пройдуць з 18 па 26 ліпеня, з 6 па 15 снежня - ва ўстановах вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю. Тэрміны залічэння за кошт сродкаў бюджэту - па 28 ліпеня (за выключэннем ваенных устаноў вышэйшай адукацыі), на платнай аснове - па 6 жніўня (за выключэннем некаторых ваенных ВНУ і культуры).

Навіны Беларусі (БЕЛТА)