Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Веткаўскі раённы выканаўчы камітэт

Прывітанне

Дарагія сябры! Паважаныя наведвальнікі нашага сайта! Мы рады вітаць вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта! Увесь тэкст

Дарагія сябры!

Паважаныя наведвальнікі нашага сайта!

Мы рады вітаць вас на сайце Веткаўскага раённага выканаўчага камітэта!

Веткаўшчына-незвычайны і чароўны край, які мы беражэм і якім ганарымся. Гэты куток Гомельшчыны назаўжды зачароўвае сваёй прыгажосцю, павольнасцю і мернасцю жыцця, мудрасцю і цеплынёй сэрцаў мясцовых жыхароў. Кожны, хто наведвае нашы мясціны, абавязкова становіцца дарагім госцем.

Захоўваючы лепшыя традыцыі папярэднікаў, мы разам працуем для будучых пакаленняў. Дзякуючы аптымізму, стараннасці і ўзаемападтрымцы наперадзе нас чакаюць новыя поспехі і здзяйсненні.

Наш сайт дазволіць вам многае даведацца аб нашым раёне, яго гісторыі, прыродзе, пазнаёміць з працай асноўных прадпрыемстваў і ўстаноў. Таксама вы зможаце знайсці прапановы для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, пашырыць свае магчымасці і кантакты ў раёне.

Сардэчна запрашаем у наш дзіўны і непаўторны край!