У службу "Адно акно"
Для выдачы дазвольнай дакументацыі на ўзвядзенне аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома і (або) нежылых капітальных пабудоў на прыдамавой тэрыторыі, а таксама капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) пятага класа складанасці (за выключэннем садовых домікаў, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, неабходных для вядзення калектыўнага садоўніцтва) ва ўстаноўленым парадку грамадзяніну неабходна прадставіць наступныя дакументы:
1. заява.
2. пісьмовая згода ўсіх уласнікаў зямельнага ўчастка, які знаходзіцца ў агульнай уласнасці.
Службай "адно акно", у рамках выканання ўскладзеных на яе функцый і задач, будуць самастойна запытаны наступныя дакументы:
1. выпіска з рэгістрацыйнай кнігі аб правах, абмежаваннях (абцяжарваннях) правоў на зямельны ўчастак**;
2. выпіска з рэгістрацыйнай кнігі аб правах, абмежаваннях (абцяжарваннях) правоў на капітальную пабудову (будынак, збудаванне) (у дачыненні зарэгістраванага аднакватэрнага, блакіраванага жылога дома)** – у выпадку выдачы дазвольнай дакументацыі на ўзвядзенне нежылых капітальных пабудоў;
3. тэхнічныя ўмовы на інжынерна-тэхнічнае забеспячэнне аб'екта.
Рэжым работы:
панядзелак, аўторак, серада, пятніца
з 8.00 да 18.00 (без перапынку на абед)
чацвер з 8.00 да 20.00
(абедзенны перапынак з 15.00 да 16.00)
субота з 8.00 да 12.00
(без перапынку на абед)
выхадны - нядзеля
Папярэдні запіс зацікаўленых асоб на прыём
у службу «адно акно» ажыццяўляецца па тэл. (8 02330) 4-30-75,
4-28-21.