• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Фарміраванне прафесійнага стажу ў настаўніка школы

09.04.2024

Новая сістэма абавязковага пенсійнага страхавання работнікаў, занятых у асаблівых умовах працы і асобнымі відамі прафесійнай дзейнасці дзейнічае ў Рэспубліцы Беларусь ад 1 студзеня 2009 года. Гаворка ідзе пра прафесійнае пенсійнае страхаванне. Гэта сістэма заснавана на прынцыпе папярэдняга назапашвання сродкаў на выплату прафесійных пенсій. Да такой катэгорыі грамадзян, якія могуць атрымліваць гэтыя пенсіі, адносяцца, у прыватнасці, педагагічныя работнікі. Прафесія настаўніка прадугледжвае асаблівыя ўмовы працы, і настаўнікі маюць права, акрамя звычайнага пенсійнага страхавання, яшчэ і на прафесійнае. Для яго фарміравання работадаўца выплачвае ў ФСАН узносы на прафесійнае пенсіённае страхаванне ў памеры 4% ад заработнай платы работніка.

Усе педагогі, якія выконваюць пэўныя крытэрыі ў сваёй працы, падлягаюць прафесійнаму пенсійнаму страхаванню.

Усе крытэрыi удзелу ў прафесійным пенсійным страхаванні вызначаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 09.10.2008 № 1490 “Аб пытаннях прафесійнага пенсійнага страхавання". Настаўнік падлягае прафесійнаму пенсійнаму страхаванню пры ўмове выканання ўсіх устаноўленых крытэрыяў ацэнкі ўмоў працы ў сукупнасці:

 

  • непасрэдная занятасць на пасадзе настаўніка на працягу поўнага працоўнага дня і не менш чым на поўную стаўку (аклад) - не менш за 20 гадзін у тыдзень;
  • правядзенне навучальных заняткаў (ажыццяўленне адукацыйнага працэсу) у класах (групах) з напаўняльнасцю на працягу навучальнага года не менш як 80 працэнтаў ад гранічнай колькасці навучэнцаў, устаноўленай заканадаўствам для адпаведнага тыпу установы. Дадзеная ўмова не прымяняецца ў дачыненні да работнікаў устаноў, размешчаных у сельскіх населеных пунктах;
  • вядзенне педагагічнай дзейнасці ў частцы рэалізацыі адукацыйных праграм (за выключэннем арганізацыйна-выхаваўчай работы і дадатковага кантролю за вучэбнай дзейнасцю навучэнцаў) у аб'ёме не менш за 18 гадзін у тыдзень;
  • выкананне арганізацыйна-выхаваўчай работы;
  • ажыццяўленне дадатковага кантролю за вучэбнай дзейнасцю навучэнцаў і іншых абавязкаў.

 

Пры неадпаведнасці (поўнай або частковай) умоў працы канкрэтнага работніка ўстаноўленым крытэрыям ацэнкі ўмоў працы прафесійнае пенсійнае страхаванне на яго не распаўсюджваецца. Адпаведна, узносы на прафесійнае пенсійнае страхаванне за такіх работнікаў не выплачваюцца і іх прафесійны стаж не фармуецца.

Акрамя таго пры фарміраванні прафесійнага стажу дзяржаўныя святы, святочныя дні, аб'яўленыя непрацоўнымі днямі, выхадныя дні, у тым ліку па графіку працы работніка, і дні працоўнага (асноўнага і дадатковага) водпуску ўключаюцца ў перыяд прафесійнага стажу пры ўмове, калі яны вынікалі непасрэдна за перыядам (днём), у якім работнік выконваў працу на працягу поўнага працоўнага дня ў асаблівых умовах працы і падлягаў прафесійнаму пенсійнаму страхаванню.

У прафесійны стаж не ўключаюцца: перыяд працы ў асаблівых умовах працы застрахаванай асобы пасля дасягнення ёй агульнаўстаноўленай пенсійнай ўзросту і перыяды, не звязаныя з працай у асаблівых умовах працы (праца ў звычайных умовах працы, не на поўную стаўку і (або) няпоўны працоўны дзень, праца па грамадзянска-прававых дагаворах, прастоі, службовыя камандзіроўкі, не звязаныя з выкананнем работ у асаблівых умовах працы, навучанне, перападрыхтоўка, павышэнне кваліфікацыі, абследаванне і агляды ў медыцынскіх установах, выкананне дзяржаўных або грамадскіх абавязкаў, ажыццяўленне паўнамоцтваў па выбарнай пасадзе, догляд за хворым, хвароба і часовая непрацаздольнасць, санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне, сацыяльныя водпускі і іншыя.

Да асаблівасцей фарміравання стажу настаўніка школы адносіцца выкананне ўстаноўленай заканадаўствам нормы гадзін на тыдзень. У выпадку, калі на каляндарны тыдзень (з панядзелка па нядзелю) трапляюць дні, не звязаныя з працай у асаблівых умовах працы, то ў прафесійны стаж будуць уключацца толькі тыя тыдні, калі выконваліся ўсе крытэры ў сукупнасці.

Ірына Батарэева, начальнік Веткаўскага раённага сектара ГАУ ФСАН