• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Іван Крупко: кваліфікацыя і вопыт парламентарыяў важныя і каштоўныя для краіны

04.04.2024

Кваліфікацыя і вопыт парламентарыяў важныя і каштоўныя для краіны і рэгіёнаў. На гэтым зрабіў акцэнт старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко ў час сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў 7-га склікання, якія склалі паўнамоцтвы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Губернатар падзякаваў парламентарыям за дастойную і важную работу на карысць Гомельскай вобласці і краіны ў цэлым. Ён адзначыў, што ім давялося выконваць адказныя задачы на сваёй пасадзе ў няпростых умовах. Гэты перыяд адзначаны пандэміяй, эканамічнымі санкцыямі, складанымі палітычнымі і сацыяльнымі абставінамі. "Быў пэўны націск і на вас, гучалі пагрозы ў адрас вашых сем'яў. Але разам з выканаўчай уладай адстойвалі дзяржаўныя пазіцыі і выстаялі. За гэта скліканне прынялі больш за 360 законаў, нацэленых на збалансаванае развіццё ўсіх напрамкаў эканомікі і сацыяльнай сферы", - падкрэсліў ён, акцэнтаваўшы ўвагу на вялікай рабоце па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон. Яна датычылася сустрэч з людзьмі, збору прапаноў для новай рэдакцыі Канстытуцыі.

Таксама парламентарыі заўсёды былі адкрыты да стасункаў з выбаршчыкамі ў сваіх акругах. "І вы не проста намінальна прысутнічалі ў раёнах, а паўнацэнна ўключаліся ў вырашэнні праблем і пытанняў, якія часам гадамі заставаліся без зрухаў", - звярнуўся ён да парламентарыяў.

Іван Крупко адзначыў сур'ёзны палітычны вопыт, які прысутныя атрымалі на такім высокім узроўні. "Дэпутатаў былых не бывае. Вашы кваліфікацыя, вопыт, падыходы застаюцца ў нашым кадравым рэестры. Іх каштоўнасць - у прызнанні выбаршчыкаў. Будзем заўсёды на сувязі", - абазначыў ён.

Удзячнасць за адказны падыход выказала прысутным на сустрэчы і старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Кацярына Зянкевіч. "Як падкрэсліў кіраўнік нашай дзяржавы, дэпутацтву не вучаць у інстытутах. Гэта адказная і няпростая праца. Вы справіліся з дэпутацкай дзейнасцю. Каманда ад нашага рэгіёна, якая склалася ў 7-м скліканні, апраўдала чаканні выбаршчыкаў", - сказала яна.

Экс-парламентарыі таксама падзякавалі кіраўніцтву вобласці за падтрымку і разуменне на ўсіх узроўнях. Дзякуючы такому падыходу ўдалося рэалізаваць і запланаваць на бліжэйшую перспектыву многія пректы. У прыватнасці, ішла размова аб добраўпарадкаванні райцэнтра Акцябрскі, маштабнай рэканструкцыі свяшчэннага месца памяці ў Азарычах Калінкавіцкага раёна, абнаўленні мемарыяла "Дзецям - ахвярам вайны" ў Чырвоным Беразе Жлобінскага раёна, планах па будаўніцтве дзіцячай паліклінікі ў Навабеліцкім раёне Гомеля.

Сяргей Краўцоў удзячны за сустрэчу на ўзроўні губернатара. "Вельмі ўдзячны Івану Іванавічу за высокую ацэнку нашай работы. Я ў парламенце прапрацаваў 4 гады. Пры гэтым апошні год сумяшчаў работу па 45-й выбарчай акрузе з кіраўніцтвам Наукова-практычным цэнтрам НАН Беларусі па земляробстве", - падзяліўся ён.

За дапамогу ў вырашэнні пытанняў выбаршчыкаў Сяргей Краўцоў падзякаваў губернатару, старшыням райвыканкамаў. "Сумеснымі намаганнямі і газ праводзілі людзям у Кармянскім раёне, і дадатковы прыпынак чыгуначнага транспарту арганізавалі па просьбе жыхароў у Жлобінскім раёне, і добраўпарадкавалі аграгарадок Доўск у Рагачоўскім раёне. Таксама рамантавалі дахі, дарогі, асвятлялі вуліцы, праводзілі капрамонты будынкаў. Усё гэта ўдалося толькі дзякуючы сумеснай рабоце дэпутацкага корпуса, аблвыканкама, мясцовых органаў улады", - акцэнтаваў ён.

"Адкрыта скажу: мне не сорамна ні за адзін дзень свайго жыцця, сваёй работы. Мы прайшлі ўсе цяжкасці, вытрымалі ў пандэмію: наведвалі калектывы, дзіцячыя дамы, бальніцы. Сумеснымі намаганнямі давалі адпор эканамічным санкцыям, рэалізуючы інтэграцыйныя праграмы з расійскімі партнёрамі", - абазначыў кола пытанняў Сяргей Краўцоў і падкрэсліў, што застаецца на сувязі з паўднёва-ўсходнім рэгіёнам, адкрыты для падтрымкі і стасункаў.

Як адзначыў Ігар Таўтын, кожны дэпутат, адпрацаваўшы ў парламенце Рэспублікі Беларусь, атрымаў значны як жыццёвы, так і палітычны вопыт, вопыт міжнародных адносін. "Гэта і вопыт зносін з людзьмі на месцах. Зыходзілі з пазіцыі Прэзідэнта - не можа быць дробных пытанняў. Калі ёсць пытанне, значыць яго трэба вырашаць. Калі ж людзям будзе добра, то і нашай дзяржаве будзе апора. Самае галоўнае для дзяржавы, яе каштоўнасць - гэта чалавек", - сказаў ён.

У далейшым атрыманы вопыт Ігар Таўтын будзе прымяняць і развіваць на пасадзе галоўнага ўрача Гомельскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. "Удзячны за такую адказную пасаду, паколькі здароўе дзяцей - гэта самае галоўнае на сёння і залог моцнага насельніцтва ў будучым", - рэзюмаваў ён.

БелТА