• Зона адпачынку «Ставок»Зона адпачынку «Ставок»
  • Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. ШкляраваВеткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава
  • Храм Праабражэння ГасподнягаХрам Праабражэння Гасподняга
  • НовабудоўліНовабудоўлі
  • Веткаўскі раённы выканаўчы камітэтВеткаўскі раённы выканаўчы камітэт
  • Прырода Веткаўскага краюПрырода Веткаўскага краю
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Новае абсталяванне ўвялі ў эксплуатацыю ў цэху па дрэваперапрацоўцы ў Хойніках

23.04.2024

Новае стужачнапілавальнае абсталяванне ўвялі ў цэху па дрэваперапрацоўцы на Хойніцкім участку Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, паведаміў БЕЛТА дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай навукова-даследчай установы Аляксей Цішкавец.

На тэрыторыі трох участкаў запаведніка створаны і працуюць вытворчыя цэхі па дрэваперапрацоўцы. "Яны поўнасцю забяспечаны сыравінай уласнай вытворчасці. Лес бяром у эксперыментальна-гаспадарчай зоне. У абавязковым парадку праводзім яго радыяцыйнае абследаванне, на аснове якога вядзём далейшую высечку, лесаматэрыялы паступаюць у цэхі", - расказаў дырэктар.

У мінулым годзе перапрацавана каля 12 тыс. кубаметраў круглага лесу, атрымана 6,5 тыс. кубаметраў пілапрадукцыі, якую рэалізавалі на ўнутраны рынак, а таксама на экспарт у Расію. "Са збытам праблем няма, рынак ажывае. Заказ у асноўным фарміруюць расійскія партнёры. 200-210 кубаметраў прадукцыі ў месяц. З 1 ліпеня плануем нарасціць гэты аб'ём. Для гэтага ў запаведніку ёсць усе ўмовы, магутнасці, працоўныя рэсурсы", - падкрэсліў Аляксей Цішкавец.

У бягучым годзе прадаўжаецца мадэрнізацыя дрэваапрацоўчых цэхаў. Так, на тэрыторыі Хойніцкага ўчастка запусцілі стужачнапілавальны станок. Гэта дазволіць па выніках года павялічыць аб'ём перапрацоўкі круглага лесу на 4 тыс. кубаметраў. "Адпаведна будзе прырост пілапрадукцыі, што паўплывае і на выручку. Дзякуючы ўвядзенню ў эксплуатацыю гэтага станка мы дадаткова стварылі восем рабочых месцаў - людзі працуюць на пілараме. І гэта толькі пачатак. Перспектывы выразна акрэслены, у планах - далейшая мадэрнізацыя. Так, на Брагінскі ўчастак будзе набыта новая больш прадукцыйная піларама. Плануем павялічыць аб'ём лесапрадукцыі з 12 тыс. кубаметраў да 16 тыс.", - абазначыў ён перспектывы.

Таксама на тэрыторыі запаведніка вядзецца такая эксперыментальная дзейнасць, як пчалярства, конегадоўля, рыбалоўная гаспадарка, экскурсійны напрамак. У запаведніку працуе больш за 730 чалавек, у тым ліку больш за 40 - у навуковым блоку.

БелТА